Сабор Святых апосталаў Пятра і Паўла (Мінск): Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
 
=== 20 стагоддзе ===
[[Выява:Cathedral of Petra&Pavla,1900.jpg|thumb|left|250px|Так выглядаў сабор у 1900 г.]]
У 1913 г. пры саборы налічвалася 5698 прыхаджан, службу правілі настаяцель, 3 святары, дыякан і 4 псаломшчыкі. У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. 7.12.1941 г. зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для набажэнстваў, дзейнічалі 2-месячныя пастарскія курсы. Пашкоджаны ў гады 2-й Сусветнай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым ў царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—79 гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А.І. Курто) з аднаўленнем вобліка храма па стане на 17—18 ст.
У 1991 г. перададзены вернікам. Пры царкве дзейнічае Беларускае праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў. Пасля вяртання храма праваслаўнай епархіі яго аднаўленне працягваецца. Рэстаўратарамі выяўлены метрычны модуль збудавання і 4 пласты манументальных сценавых роспісаў у інтэр'еры. Аднак археалагічныя даследаванні не выявілі ніякіх слядоў узмацнення слупоў падкупальнага квадрата, а гэта значыць, што царква адпачатку была чыстай трохнефавай базілікай, без трансепта і купала. Таму меркаванне архітэктара-рэстаўратара Г. Лаўрэцкага, што пры яе ўзвядзенні быў «выкарыстаны той жа планіровачны прыём, што і ў помніках Магілёва — Мікольскай і Багаяўленскай цэрквах» (надбудаваны купал), не адпавядае рэчаіснасці. Прастора інтэр'ера 6 магутнымі пілонамі расчлянёна на 3 нефы, цэнтральны з якіх перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Першапачаткова ў саборы былі 3 прастолы: галоўны ў імя святых Пятра і Паўла, правы — Прадцечы і Хрысціцеля Іаана, левы — архістраціга Міхаіла. У 1817 г. асвячоны правы прыдзел у імя святога Міколы, у 1871 г. — левы ў імя святога Міхаіла.
 
== [[Фрэскі]] ==