Санкт-Пецярбургская саборная мячэць: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Саборная мячэць Санкт-Пецярбурга''' — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 метра...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:31, 3 лістапада 2011

Саборная мячэць Санкт-Пецярбурга — помнік ісламскай культавай архітэктуры. 45 метраў у даўжыню, 32 метры ў шырыню, вышыня галоўнага купала - 39 метраў, вышыня мінарэтаў - 48 метраў.

Гісторыя

Будаўніцтва было пачата па ініцыятыве ахуна Г. Баязітава і праводзілася на сродкі эміра бухарскага Сеід-Абдул-Ахат-хана (памёр у 1910), татарскіх прадпрымальнікаў і інш.

Мячэць была афіцыйна адкрыта 22 лютага 1913, на другі дзень Раманаўскіх урачыстасцяў (першае богаслужэнне здзейснена напярэдадні, 21 лютага, у прысутнасці эміра бухарскага Сеід-Алім-хана і хана Хівінскага Сеід-Асфендыяр-Багадура, што былі ў Санкт-Пецярбургу ў сувязі з урачыстасцямі).

Будынак ўзводзіўся ў 1909-1920 гады па праекце архітэктара М. В. Васільева пры ўдзеле інжынера С. С. Крычынскага і архітэктара А. І. фон Гагена. У афармленні надпісаў з Карана ўдзельнічаў цюрколаг, будучы акадэмік АН СССР А. Н. Самойлавіч. У 1927-1930 і 1940-1956 гадах не функцыянавала, у 1940 годзе будынак быў перададзены Ленгарздраўаддзелу і пачаў выкарыстоўвацца як склад медыцынскага абсталявання. З 1956 года вернуты вернікам.

Будынак

Мячэць размешчана на Петраградскай старане, на рагу Кронверкскага праспекта і Коннага завулка (паблізу станцыі метро Горкаўская).

  • даўжыня - 45 м
  • шырыня - 32 м
  • вышыня галоўнага купала - 39 м
  • колькасць мінарэтаў - 2
  • вышыня мінарэтаў - 48 м
  • умяшчальнасць - 5000 чалавек, па іншых дадзеных 3000