QR-код: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''QR-код''' (Quick Response) — матрычны код (двухмерны штрыхкод), распрацаваны і прадстаўлены японс...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:06, 3 лістапада 2011

QR-код (Quick Response) — матрычны код (двухмерны штрыхкод), распрацаваны і прадстаўлены японскай кампаніяй «Denso-Wave» ў 1994 годзе.

Пра QR-код

Абрэвіятура QR вытворная ад англ. quick response, што перакладаецца як «хуткі водгук». Асноўная вартасць QR-кода - гэта лёгкае распазнанне сканавальным абсталяваннем (у тым ліку і фотакамерай мабільнага тэлефона), што дае магчымасць выкарыстання ў гандлі, вытворчасці, лагістыцы. Сёння QR-коды больш за ўсё распаўсюджаныя ў Японіі, краіне, дзе штрых-коды карысталіся такой вялікай папулярнасцю, што аб'ём інфармацыі, зашыфраванай у кодзе, неўзабаве перастаў задавальняць індустрыю. Японцы пачалі эксперыментаваць з новымі спосабамі кадавання невялікіх аб'ёмаў інфармацыі ў графічным малюнку. Ужо ў пачатку 2000 года QR-коды атрымалі шырокае распаўсюджванне ў Японіі, іх можна было сустрэць на плакатах, упакоўках і таварах.

Максімальную колькасць сімвалаў, якія змяшчаюцца ў адзін QR-код:

  • Лічбы - 7089
  • Лічбы і літары (уключаючы кірыліцу) - 4296
  • Двайковы код - 2953 байт
  • Іерогліфы - 1817

У цяперашні час QR-код шырока распаўсюджаны ў краінах Азіі (асабліва ў Японіі), паступова развіваецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Найбольшая прызнанне ён атрымаў сярод карыстальнікаў мабільнай сувязі - усталяваўшы праграму-распазнавальнік, абанент можа імгненна занасіць у свой тэлефон тэкставую інфармацыю, дадаваць кантакты ў адрасную кнігу, пераходзіць па web-спасылках, адпраўляць SMS-паведамленні і г. д.

У Японіі падобныя коды наносяцца практычна на ўсе тавары, якія прадаюцца ў крамах, іх размяшчаюць у рэкламных буклетах і даведніках. З дапамогай QR-кода нават арганізоўваюць розныя конкурсы і ролевыя гульні.

Вядучыя японскія аператары мабільнай сувязі сумесна выпускаюць пад сваім брэндам мабільныя тэлефоны з убудаванай падтрымкай распазнання QR-кода.

У Японіі таксама QR-коды выкарыстоўваюцца на могілках і ўтрымліваюць інфармацыю аб памерлым.

Таксама QR-коды актыўна выкарыстоўваюцца і ў турызме.