Віцебскі праспект (Санкт-Пецярбург): Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Віцебскі праспект''' — адна з галоўных магістраляў паўднёвай часткі Санкт-Пецярбурга,...'
(Няма розніцы)

Версія ад 15:26, 3 лістапада 2011

Віцебскі праспект — адна з галоўных магістраляў паўднёвай часткі Санкт-Пецярбурга, адзін з асноўных ўездаў у горад. Праходзіць ўздоўж чыгункі ад злучальнай галіны і Паркавай вуліцы праз Маскоўскую шашу, кальцавую аўтадарогу і мікрараён Шушары да Пецярбургскай шашы пры ўездзе ў Пушкін. З'яўляецца працягам Паветраплавальнай вуліцы пасля пераходу праз Артылерыйскі пуцеправод. Праходзіць па тэрыторыі Маскоўскага і Пушкінскага раёнаў горада. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад Паркавай вуліцы.

Перайменаваны 12 лістапада 1962 па найменні ўчастка прылеглай чыгункі.

Гісторыя

Да лістапада 1962 гэты вялікі праезд называўся Купчынская дарога, бо ён вёў у былую вёску Купчына.

У 1966 годзе быў пабудаваны аўтадарожны пуцеправод праз праспект Славы і вуліцу Ціпанава.

26 мая 2005 года адкрыты ўчастак ад ст. м. «Купчына» да Маскоўскай шашы з пуцеправодам над пуцямі метрапалітэна.