Крэўскі замак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[Image:Belarus-Kreva_Castle-Tower_3.jpg|thumb]]
'''КРЭЎСКІ ЗАМАК''', комплекас абарончых збудаванняў каля вёскі [[Крэва]] [[Смаргонскі раён|Смаргонскага раёна]] Пабудаваны ў XIV ст.(ёсць падставы меркаваць, што будаўніцтва пачалося ў канцынапрыканцы XIII ст.) каля сутокаў рэк Краўлянка і Шляхцянка. Асноўная частка збудаванняў замка была размешчана на балоцістым поплаве, палова абарончых муроў узведзена на штучна расшыранай пясчанай дзюне.
 
Замак у плане няправільны чатырохвугольнік, абнесены мураванымі сценамі. Паўночная сцяна даўжынёй 85 м, усходняя — 108,5 м, паўднёвая — 71,55 м, заходняя — 97,2 м. Таўшчыня сцен 2,5-3 м, вышыня каля 12-13 м. Сцены да ўзроўню баявой галерэі вымураваны з палявога каменю, на вышыні каля 7 м ад паверхні сцены па вонкавым перыметры аблямаваны поясам каля 2 м з буйнапамернай цэглы. Замак па рагах меў 2 вежы. Паўночная, Княжацкая вежа, амаль квадратная ў плане (18,65 х 17 м) выступае за перыметр абарончых муроў. У вежы было не менш за 4 паверхі і склеп-турма ўнізе, пераходы паміж імі існавалі ў тоўшчы сцен. Па дыяганалі ад Княжацкай вежы знутры да закавых муроў была прыбудавана Малая вежа памерамі 11 х 10,65 м. Сцены да вышыні 3 м вымураваны з камянёў, вышэй — з цэглы. Уяздная брама знаходзілася ў паўднёва-ўсходняй сцяне. На замкавым двары размяшчалася кузня, жылыя пабудовы, мелася сажалка.
Радок 12:
 
Кансервацыя рэшткаў замкавых муроў была зроблена ў 1929 польскімі рэстаўратарамі. У 1970 замак даследавала экспедыцыя пад кіраўніцтвам [[М. Ткачоў|М. Ткачова]]. У 1985 — на чале з [[Алег Трусаў|А. Трусавым]] і М. Ткачовым. У 1988 — пад кіраўніцтвам І. М. Чарняўскага.
 
Кансервацыя рэштак замка працягнулася ў 2004 годзе. Тады студэнты-валанцёры закансервавалі ўваход у Кейстутаву вежу. Пазней на сцяне замка была ўсталявана супрацьаварыйная канструкцыя, якая абараняе гэту частку сцяны ад уздзеяння ападкаў.
У 2005 годзе быў створаны Мясцовы дабрачынны фонд "Крэўскі замак" (www.kreuskizamak.by), галоўнай мэтай якога з'яўляецца садзеянне захаванню Крэўскага замка. Фонд штогод ладзіць летнікі і культурніцкія імпрэзы у Крэва ды іншых населеных пунктах.
 
Замак — помнік архітэктуры і гісторыі, турыстычны аб'ект.