Вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 67:
Любы ваюючы бок можа абвясціць аб спыненни вайны, для далейшага недапушчэння фізічных і матэрыяльных страт. Праціўнікі могуць прыняць рашэнне пакінуць старыя граніцы або пераглядзець іх, дамовіцца аб выплаце рэпарацый або іншых грашовых кампенсацый. Звычайна канчатак вайны прыводзіць ваюючыя бакі да заключэння мірнага догавара, напрыклад [[Версальскі мірны дагавор]], які паклаў канец Першай сусветнай вайне. Таксама ўрэгуляванне канфлікту можа быць дасягнута шляхам падману, напрыклад канчатак Траянскай вайны.
 
Калі ваенная моц аднага боку шматкратна праўзыходзіць становішча другога, то можна казаць аб безумоўнай капітуляцыі, так напрыклад патрывала паражэнне [[Японія]], падчас Другой сусветнай вайны.
 
Шматлікія іншыя войны, канчаліся поўным знішчэннем процілеглай тэрыторыі, напрыклад, [[бітва за Карфаген]] у ходзе [[Трэцяя Пуничная вайна|Трэцяй Пунічнай вайны]], [[Карфаген]] быў знішчаны.
 
Некаторыя ваенныя дзеянні, такія як паўстанне або грамадзянская вайна, могуць захоўвацца на працягу вялікага перыяду часу, пры гэтым узровень ваеннай актыўнасці будзе нізкі. У некаторых выпадках могуць адсутнічаюць перамовы і дамоўленасці, а ў канчатковым выніку вайна спыніцца пасля палітычных патрабаванняў ваюючых груп, пры гэтым праціўнікі будуць пагражаць ваеннай моцай адзін аднаму. Як прыклад [[Кітайская грамадзянская вайна]], даўно ўжо спынілася, аднак [[Кітайская Народная Рэспублік]]а працягвае дыпламатычна ізаляваць [[Тайвань]]. Па гэтай прычыне, некаторыя гісторыкі лічаць, што вайна не скончылася, а толькі працягваецца.