Зорныя войны: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 26:
==== «Напад клонаў» ====
Праз дзесяць гадоў нехта ўзрывае карабель Падмэ, спрабуючы яе забіць. Обі-Ван і Энакін робяцца яе ахоўнікамі і высвятляюць, што да гэтага мае дачыненне наймыт Джанга Фэт. Энакін і Падмэ ляцяць на Набу. Яны закахаліся адно ў адно. Энакін жадае пабачыць сваю маці, ляціць на Татуін, але спазняецца: яе забілі Тасканаўскія разбойннікі. Помстячы, ён забівае ўсіх іх, якіх можа.
Пахаваўшы маці, Энакін са сваімі спадарожнікамі адлятае на Джэанозіс — планету, штаб сепаратыстаў Канфедырацыі Незалежных Сістэм. Обі-Ван апынуўся там, высочваючы Джанга Фэта, але быў схоплены.Энакіна з Падмэ таксама схапляе Фэт. Сепаратысты рыхтуюцца казніць герояў, але мноства джэдаяў на чале з Мэйсам Вінду (Энакін пераслаў ім паведамленне) ляцяць выратаваць іх. У пачаўшайся бойцы шмат джэдаяў гіне.
 
Нечакана з'яўляецца магістр Ёда з гатовай арміяй клонаў з планеты Каміна. Лідар сепаратыстаў, граф Дуку збег. Обі-Ван і Ёда Энакін імчацца наўздагон.
Дуку адсякае [[рука|руку]] Энакіну і перамагае над Обі-Ванам. Ёда б'ецца з ім, але граф зноў уцякае. Энакін атрымоўвае механічную руку і ўпотай бярэ шлюб з Падмэ. Магістр Ёда адчувае змены ў Моцы.
 
Пачаліся Войны клонаў...