Першая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 59:
 
Войска Францыі і Германіі павялічылі сваю колькасць амаль, што ўдвая. Гонка ўзбраенняў, на моры, была відавочнай, асабліва паміж Велікабрытаніяй і Германіяй. Першая дзеля забеспячэння марскога панавыання распрацавала новыя мадэлі ваеннай марской тэхнікі, як вынік стварэнне ў 1906 годзе дэйтонаў, Джонам Фішарам. Вайна 1905 года паміж Расіяй і Японіяй паказала ўсю моц сучаснага флоту і падштурхнула еўрапейскія дзяржавы да стварэння вялікай колькасці бранірванных, буйнакаліберных караблёў. Калі Велікабрытанія павялічыла вытворчасць ваенных судоў, Германія ў адказ зрабіла тое ж самае, таксама наладзіўшы вытворчасць дэйтонаў. Між тым, міжнародныя высілкі былі накіраваныя на спыненне і ззапавольванне гонкі ўзбраенняў, у тым ліку Гаагскія канвенцыі 1899 і 1907 гадоў, якія на жаль не мелі поспеху.
===Мараканскі і Балканскі крызісы===
Інтарэсы еўрапейскіх дзяржаў яшчэ больш разышліся падчас Маранскага і Балканскага крызісаў. У 1905 годзе Германія падтымала Марока на шляху да незалежнасці, афрыканскую калонію, якую Брытанія перадала пад пратэктарат Францыі ў 1904 годзе. У германска-французскім канфлікце англічане занялі французскі бок, а вайны ўдалося пазбегнуць дзякуючы канферэнцыі ў Альхесірасе у 1906 годзе, на якой Марока было замацавана за Францыяй<ref>Adam Stankiewicz: Geneza wybuchu I wojny światowej (pol.). konflikty.pl, 21-02-2009. [dostęp 7-06-2010].</ref>.
 
Іншы канфлікт быў справацыраваны Аўстра-Венгрыяй, якая ў 1908 годзе анэксіравала былую турэцкую правінцыю - Боснію. Пасля гэтай падзеі так званы "вялікасербскі рух" паставіў перад сабою мэту - здабыць славянскую Боснію, напружыўшы такім чынам адносіны паміж Аўстрыяй і Сербіяй. Расія звязаная з Сербіяй саюзам падтрымала яе ў спрэчцы і аб'явіла мабілізацыю. Гэта ў сваю чаргу азначала, што Германія пагражае вайной Расіі. Пачатак вайны быў адложаны на некаторы час, бо Расія вырашыла выйсці з канфлікту, аднак аўстра-рускія адносіны засталіся вельмі напружаннымі.
 
Другі мараканскі крызіс успыхнуў у 1911 годзе, калі немцы адправілі сваіх кананераў у Агадзір, у адказ на увод французскіх войск у сталіцу Марока, горад Фес. Гэтыя войскі павінны былі абараняць еўрапейскіх жыхароў Феса, ад мараканцаў патрабуючых незалежнасці, аднак Германія расцаніла гэта, як парушэнне Альхесірасскага пагаднення. Англія зноў заняла бок Францыі і перасцерагла Германію ад паспешных крокаў. Германія атрымала частку Французскай Экватэрыяльнай Афрыцы, а Францыя атрымала поўны пратэктарат над Марока.
 
Тым часам на Балканах успыхнула дзве вайны, пад час якіх Грэцыя, Сербія і Балгарыя спачатку занялі амаль усю еўрапейскую тэрыторыю Турцыі, а затым падаліся дзяліць паміж сабою здабытую тэрыторыю (Грэцыя, Сербія і Румынія супраць Балгарыі). Таксама з кожным разам даходзіла да ўсё большага абвастрэння аўстра-сербскіх адносін, у прыватнасці Аўстра-Венгрыя вымусіла сербаў саступіць некаторыя тэрыторыі здабытая падчас нядаўніх балканскіх войн.
 
===Сараеўскае забойства===
28 чэрвеня 1914 года эрцгерцаг аўстрыйскі [[Франц Фердынанд]], нашчадак аўстрыйскага стальца, быў застрэлены ў баснійскім Сараеве. На той час Боснія была моцна заселена шматлікімі этнічнымі сербамі. Забойцам выступіў Гаўрыла Прынцып - сербскі нацыяналіст, які прыналежыў да тэрарэстычнай арганізацыі "Чорная рука". Адразу пасля забойства, Германія выказала падтрымку Аўстра-Венгрыі, у любых дальнейшых дзеяннях, тым самым правацыруючы яе на ваенны канфлікт з Сербіяй, між тым калі Францыя выказала сваю падтрымку Расіі. Аўстра-Венгрыя, інфарміраванная, што ініцыятарам забойства быў сербскі ўрад, выдвінула Сербіі непрымальны ўльтыматум, які фактычна пазбаўляў краіну суверэнітэту. Сербія пагадзілася амаль на ўсе пункты, у тым ліку адмаўлялася ад любых правоў на Боснію, пагадзілася на ўласнае аўстрыйскае раследаванне сараеўскага забойства, аднак адкланіла запрос, паводле якога аўстрыйская паліцыя мела б права дзейнічаць у сваіх інтарэсах, на тэрыторыі Сербіі. Аўстра-Вегрыя палічыла адказ не здавальняючым.
 
== Асноўныя падзеі ==