Міланскі сабор: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Міланскі сабор''' (італ. Duomo di Milano) — кафедральны сабор у Мілане. Пабудаваны ў стылі па...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:36, 19 снежня 2011

Міланскі сабор (італ. Duomo di Milano) — кафедральны сабор у Мілане. Пабудаваны ў стылі палымяны готыкі з белага мармуру. Будаўніцтва пачата ў 1386 годзе, аднак завяршылася яно толькі ў пачатку XIX стагоддзя, калі па распараджэнні Напалеона было скончана афармленне фасада. Некаторыя дэталі, аднак, дарабляліся і пазней: да 1965 года.

Сусветна вядомая чацвёртая па велічыні царква ў свеце размешчана ў самым цэнтры Мілана і з'яўляецца яго сімвалам. Гэта познегатычны цуд, які змяшчае цэлы лес шпіляў і скульптур, мармуровых востраканцовых вежак і калон, сплеценых разам павуціннем лёгкіх апор.

Ён трэці па велічыні ў Еўропе пасля сабораў Святога Пятра ў Рыме і Святога Паўла ў Лондане. Па ўмяшчальнасці саступае сярод гатычных храмаў толькі Севільскаму, а сярод італьянскіх храмаў — толькі сабору Святога Пятра ў Рыме. Сабор упрыгожваюць 3 400 статуй.