Дама з гарнастаем: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''«Дама з гарнастаем»''' (італ. Dama con l'ermellino) — карціна, як лічаць, належыць пэндзлю [[Леанард...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
== Верагодная мадэль партрэта ==
Традыцыйна лічыцца, што мадэллю была палюбоўніца міланскага герцага [[Чычылія Галерані]]<ref name=pr>Б.А.Лазука "Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў да XVI стагоддзя. Мн., "Беларусь", 2010, С.170</ref> . Раней існавала версія, што тая ж самая жанчына намаляваная на іншым партрэце Леанарда - «Цудоўная Фераньера», хоць на цяперашні момант мяркуюць, што ён адлюстроўвае наступную палюбоўніцу герцага - Лукрэцыю Крывелі.
 
Ідэнтыфікацыя гэтага партрэта як малюнка Галерані адносіцца да найноўшага часу. Яшчэ ў 1877 годзе даследчыкі творчасці Леанарда пісалі: «ад гэтага славутага паэтамі партрэта засталося не больш чым некалькі спрэчных копій і санет Белінчыёні. Паказваюць, што арыгінальны партрэт прыгажуні Чычыліі быў на працягу XVIII стагоддзя ў валоданні маркіза Boursane ў [[Мілан]]е. Але дзе ён цяпер? Раней старажытная копія яго знаходзілася ў Амбразіянскай бібліятэцы; і ў Пінакатэцы Мюнхена ёсць "Святая Цэцылія", якая раней была ў валоданні прафесара Франкі і паходзіць ад копіі аднаго з вучняў Леанарда з вельмі несвятой Чычыліі Галерані. Таксама ёсць другі арыгінальны партрэт Чычыліі, які знаходзіцца ў сям'і Палавічыні ў Сан-Калачэра, напісаны на ўзлёце яе славы».