Братэрскі хаўрус

«Братэрскі хаўрус» (1661) — вайсковая канфедэрацыя, утвораная ў Палудавічах на поўначы Беларусі ў час вайны 1654—1667. Ахапіла абедзве дывізіі войска Рэчы Паспалітай і пазбавіла магчымасці арганізаваць контрнаступленне.