Гемадыяліз (ад гема ... і стар.-грэч.: διάλυσις — раскладанне, аддзяленне) — метад пазанырачнага ачышчэння крыві пры вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці. Падчас гемадыялізу адбываецца выдаленне з арганізма таксічных прадуктаў абмену рэчываў, нармалізацыя парушэнняў воднага і электралітнага балансаў.

Апарат для гемадыяліза INNOVA

Варта адрозніваць гемадыяліз (пры якім ачышчэнне крыві ажыццяўляецца праз штучную мембрану з ужываннем апарата «штучная нырка») ад перытанеальнага дыяліза (пры якім ачышчэнне крыві ажыццяўляецца за кошт змены спецыяльных раствораў у брушной паражніне, а ў якасці мембраны выступае брушына пацыента) і кішачнага дыяліза (прамыванне слізістай абалонкі кішачніка умерана гіпертанічным растворамі).

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах, Т.5, Мн., 1997, С.146

Спасылкі правіць