Джуліус Вінфілд Ірвінг II (англ.: Julius Winfield Erving II, нар. 22 лютага 1950, Рузвельт, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст, які выступаў у камандах АБА «Вірджынія Сквайрз» (1971—1973) і «Нью-Ёрк Нетс» 1973—1976), а таксама ў камандзе НБА «Філадэльфія-76» (1976—1987). Чэмпіён НБА 1983 года, 2-разовы чэмпіён АБА (1974, 1976), MVP НБА 1981 года, 3-разовы MVP АБА (1974, 1975, 1976), 7 разоў уваходзіў у сімвалічныя зборныя па выніках сезону НБА (1978, 1980—1983 — першая каманда; 1977, 1984 — другая каманда), акрамя таго 5 разоў уваходзіў у сімвалічныя зборныя па выніках сезона АБА (1973—1976 — першая каманда; 1972 — другая каманда), 11-разовы ўдзельнік матча ўсіх зорак НБА (1977—1987) і 5-разовы ўдзельнік матча ўсіх зорак АБА (1972—1976). У 1996 годзе уключаны ў лік 50 найлепшых гульцоў НБА, а ў 1997 годзе ўвайшоў у лік 30 найлепшых гульцоў АБА.

Баскетбол
Джуліус Ірвінг
Агульная інфармацыя
Мянушка Dr. J
Нарадзіўся 22 лютага 1950(1950-02-22)[1] (74 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 201 см
Вага 93 кг
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
Бруклiн Нетс
Вірджынія Сквайрз[d]
1969—1971 UMass Minutemen basketball[d]
1976—1987 Філадэльфія Сэвенці Сіксерс
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная мянушка — Доктар Джэй (англ. Dr. J).

Зноскі

  1. Julius Erving // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.