Дзень Заменгофа (на эсперанта Zamenhofa Tago) — самае урачыстае свята эсперантыстаў. Адзначаецца 15 снежня ў гонар дня нараджэння стваральніка эсперанта Людвіга Заменгофа.

Дзень Заменгофа як усеагульнае свята эсперантыстаў пачалі святкаваць у 1920-х гадах з ініцыятывы венгерскага эсперантыста Дзьюла Багі.

Святкаванні правіць

У гэты дзень і ў дні тыдня Заменгофа эсперантысты ўсяго свету традыцыйна ладзяць эсперанта-сустрэчы і дораць адзін другому падарункі. У якасці падарункаў звычайна выступаюць эсперанта-кнігі. Акрамя самога святкавання эсперантысты наведваюць звязаныя з эсперанта-культурай месцы, чытаюць лекцыі пра эсперанта і яго стваральніка.

Альтэрнатыва дню Заменгофа правіць

Асобныя эсперантысты замест святкавання дня нараджэння Заменгофа прапанавалі адзначаць 15 снежня як Дзень эсперанта-літаратуры (ці Дзень эсперанта-кнігі).

Міжнародная эсперанта-арганізацыя Esperanta Civito вызначае гэты дзень як Дзень эсперанта-культуры.