Зяй (саманазва Giáy, іншыя назвы зянг, нянг) — народ групы таі ў В’етнаме. Колькасць — 58617 чал. (2009 г.) Блізкі да народа нунг. Належыць да паўднёваазіяцкай расы. Размаўляе на мове зяй. Пашырана таксама в’етнамская мова.

Зяй
(Giáy)
Агульная колькасць 58617 (2009 г.)
Рэгіёны пражывання В’етнам
Мова зяй
Рэлігія будызм
Блізкія этнічныя групы нунг

Асноўныя заняткі ў далінах — паліўное раллёвае вырошчванне рысу, у гарах — падсечна-агнявое земляробства.

Паселішчы размяшчаюцца ля падножжа гораў, каля невялікіх рэчак. Традыцыйныя дамы драўляныя, свайныя.

Сям’я — патрылакальная, малая нуклеарная. Існуе звычай адпрацоўкі за жонку.

Захоўваецца самабытны фальклор зяй.