Кацярына Аляксееўна Далгарукава

Кацярына Аляксееўна Далгарукава (17121747) — расійская князёўна, дачка князя Аляксея Рыгоравіча Далгарукава, нявеста імператара Пятра II.

Кацярына Аляксееўна Далгарукава
руск.: Екатери́на Алексе́евна Долгору́кова
Нараджэнне 1712[1][2]
Смерць 1747[1][2]
Месца пахавання
Род Далгарукавы
Імя пры нараджэнні руск.: Екатерина Алексеевна Долгорукова
Бацька Аляксей Рыгоравіч Далгарукаў[d]
Маці Праскоўя Юр'еўна Далгарукава[d]
Дзейнасць фрэйліна
Узнагароды
ордэн Святой Кацярыны I ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

19 лістапада 1729 года была абвешчана нявестай чатырнаццацігадовага імператара, а 30 лістапада адбыліся яе ўрачыстыя заручыны, ёй быў дадзены тытул «Яе высокасць гасударыня-нявеста».

Аднак жонкай Пятра II Кацярына так і не стала — за два тыдні да вяселля, у студзені 1730 года Пётр II захварэў і памёр. Далгарукавы падрыхтавалі падробленае завяшчанне на карысць «гасударыні-нявесты», але не рызыкнулі яго прад’явіць.

Пасля смерці Пятра II князёўна Кацярына вярнулася да бацькоў і разам з імі, па ўступленні на пасад імператрыцы Ганны Іаанаўны, у красавіку 1730, сасланая ў Бярозаў, а таксама ўтрымоўвалася ў Томску ў Томскім манастыры Раства Хрыстовага.

Імператрыца Лізавета загадала вызваліць яе і надала ёй званне фрэйліны. У 1745 годзе яна выйшла замуж за генерал-паручыка графа А. Р. Бруса, але неўзабаве застудзілася і памерла.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б Ekaterina Alekseevna Dolgorukova // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Pas L. v. Princess Ekaterina Alexeievna Dolgorukova // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.