Кінгісепскі раён

муніцыпальны раён у Ленінградскай вобласці Расіі

Кінгісепскі муніцыпальны раён (руск.: Ки́нгисеппский муниципа́льный райо́н) — муніцыпальнае ўтварэнне ў паўднёва-заходняй частцы Ленінградскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — горад Кінгісеп. Утвораны ў 1927 годзе. Гістарычна яму папярэднічаў Кінгісепскі (раней — Ямбургскі) павет Ленінградскай (раней — Петраградскай, Санкт-Пецярбургскай) губерні, створаны ў 1783 годзе.

Кінгісепскі раён
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1927
Насельніцтва
  • 76 182 чал. (2019)[3]
Плошча
  • 2 908 км²
Кінгісепскі раён на карце
Часавы пояс MSD і UTC+03:00
Тэлефонны код 81375
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Мяжуе на паўночным усходзе — з Ламаносаўскім муніцыпальным раёнам; на ўсходзе — з Воласаўскім муніцыпальным раёнам; на поўдні — са Сланцаўскім муніцыпальным раёнам; на захадзе — дзяржаўная мяжа з Эстоніяй. З паўночнага захаду тэрыторыя раёна абмываецца водамі Фінскага заліва. Адлегласць ад адміністрацыйнага цэнтра раёна да Санкт-Пецярбурга — 145 км.

Раўнінны рэльеф, абсалютныя вышыні 0-150 метраў над узроўнем мора. На ўсход ад Лужскай губы размешчана Сойкінскае ўзвышша, а ў далінах буйных рэк — нізіны (Лужская і Плюская). Праз тэрыторыю раёна праходзіць Балтыйска-Ладажскі уступ (глінт). На тэрыторыі раёна маюцца адклады фасфарытаў, будаўнічага пяску, шклянога пяску, дыятаміта (абразіва).

Клімат раёна умерана кантынентальны. Сярэдняя тэмпература чэрвеня 17 °C, са студзеня — −8 °C. Гадавая колькасць ападкаў — 550—700 мм. Абсалютны мінімум тэмператур −43 °C, максімум +32 °C.

Па тэрыторыі раёна працякаюць рэкі Луга, Нарва.

Зноскі