Тайны саветнік (руск.: тайный советник) — грамадзянскі чын III (у 17221724 — IV) класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі вышэйшыя дзяржаўныя пасады, напрыклад таварыша міністра. Прызначэнне ў чын ажыццяўлялася па меркаванні імператара. Тытулаваліся «ваша правасхадзіцельства». У 1903 годзе ў Імперыі было 553 тайныя саветнікі.