Emirates Airline — адна з буйнейшых сусветных авіякампаній, якая месціцца ў Дубаі. Утворана ў 1985 годзе вышэйшым кіраўніцтвам эмірата Дубай для развіцця турызму і інфраструктуры краіны. Належыць Emirates Group[1].

Emirates
ІАТА
EK
ІКАА
UAE
Пазыўны
EMIRATES
Дата заснавання 1985
Порт прыпіскі Дубай
Бонусная праграма Skywards
Хабы Дубай
Памер флота 294
Кірункі 142
Уладальнік Emirates Group
Штаб-кватэра  ААЭ Дубай
Кіраўніцтва Цім Кларк (прэзідэнт)
Сайт: http://www.emirates.com
Самалёт кампаніі

Гісторыя авіякампаніі правіць

25 кастрычніка 1985 года Emirates пачала выконваць першыя рэйсы з Дубая, усяго на двух самолётах — арэндаваных Boeing 737 і Airbus A300.

У 1980-х і 1990-х гадах Emirates эксплуатавала ўжо сем Airbus A300, адзінаццаць Airbus A310-300, два Boeing 727-200A і адзін Boeing 737—300. У 1995 годзе ў авіяпарк кампаніі прыбыў першы самалёт Boeing 777. Першы Airbus A330 Emirates пачала выкарыстоўваць у 1999 годзе, а першы Airbus A340 — у 2003. У жніўні 2007 года авіякампанія атрымала свой першы Boeing 777-200LR, якія здольны пераадольваць адлегласць да 17 446 км.

Флот правіць

Emirates выкарыстоўвае авіяпарк, які складаецца выключна з шырокафюзеляжных самалётаў. Авіякампанія з’яўляецца найбуйнейшым эксплуатантам мадэляў Boeing 777 і Airbus A380. Даччыная авіякампанія Emirates Executive эксплуатуе адзін вузкафюзеляжны самалёт. Матчына авіякампанія не выкарыстоўвае такіх тыпаў з 1995 года.

Сярэдні ўзрост самалётнага парка авіякампаніі — 6 гадоў.[2]

Станам на люты 2019 года флот авіякампаніі складаюць (з улікам даччыных авіякампаній):[3]

Тып самалёта У эксплуатацыі Заказана Чысло месцаў Заўвагі
F J Y Усяго
Airbus A380-800 114 8 14 76 399 489 Найбуйнейшы аператар Airbus A380-800
401 491
426 516
427 517
429 519
0 58 557 615
Boeing 777-200LR 10 8 42 216 266 Будуць пераканфігураваны ў двухкласавую кампаноўку.[4]
0 38 264 302
Boeing 777-300ER 131 --- 8 42 310 360 Найбуйнейшы аператар Boeing 777-300ER
304 354
306 356
6 306 354
0 386 428
Boeing 787-10 Dreamliner - 40 н/д н/д н/д н/д Першыя лайнеры авіякампанія атрымае ў 2022 годзе[5]
Airbus ACJ319 1 Emirates Executive
Boeing 777F 13 Emirates SkyCargo
Boeing 777-8 35[6] Пастаўкі з 2025 года
Boeing 777-9 115[6] Пастаўкі з 2024 года
Усяго 294 243

Зноскі

  1. Emirates SkyCargo. The Emirates Group. 26 жніўня 2009
  2. Fleet age Emirates | Airfleets aviation. www.airfleets.net. Праверана 4 лютага 2019.
  3. Emirates Fleet Details and History(недаступная спасылка). www.planespotters.net. Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2019. Праверана 14 лістапада 2016.
  4. "Emirates unveils more spacious Business Class seats on its Boeing 777 aircraft" [англійская]. Праверана 2018-03-06.
  5. Emirates приобретет лайнеры Boeing 787 Dreamliner за $15 млрд. РБК. Праверана 25 снежня 2019.
  6. а б DUBAI: Boeing formally launches 777X family with 259 commitments. Flightglobal.com. Праверана 17 лістапада 2013.