Red Bull (белар. «Чырвоны бык») — энергетычны напой, які прадаецца аўстрыйскай кампаніяй Red Bull GmbH з 1987 года. З’яўляецца найбольш папулярным энергетычным напоем у свеце, мяркуючы па аб’ёмах продажаў: у 2011 годзе прададзена 4.6 мільярда бляшанак напою.

Red Bull
Выява лагатыпа
Тып Энергетычны напой
Вытворца Red Bull GmbH
Паходжанне Тайланд
Год 1987
Сайт redbull.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўстрыйскі бізнесмен Дзітрых Матэшыц скарыстаўся ідэяй тайландскага энергетычнага напою Krating Daeng, змяніў яго рэцэптуру і сумесна з Чалеа Уявідха заснаваў у Аўстрыі кампанію Red Bull GmbH. У тайскай мове daeng значыць чырвоны, а krating — гэта жывёла, падобная да быка. Такім чынам «Red Bull» — гэта пераклад назвы Krating Daeng з тайскай мовы.

Напой прадаецца ў высокай і вузкай блакітна-сярэбранай бляшанцы. У Тайландзе і некаторых частках Азіі ў больш шырокай залацістай бляшанцы прадаецца напой пад назвамі Krating Daeng або Red Bull Classic, рэцэптура якога адрозніваецца ад рэцэптуры «заходняга» напою.