Адукацыя (таварыства)

“Адукацыя” — легальнае таварыства асветнага кірунку ў Віцебску ў студзені – верасні 1913 г. Аб'ядноўвала 1268 членаў розных сацыяльных груп і палітычных партый. Заснавальнікі і кіраўнікі: Р.Н.Шулепнікаў (старшыня), К.В.Пісарэнка (намеснік старшыні), В.А.Прус. Мэта таварыства – падрыхтоўка да стварэння народнага ўніверсітэта. Сацыял-дэмакраты Віцебска выкарыстоўвалі "Адукацыю" як легальную трыбуну для рэвалюцыйнай прапаганды. Закрыта за антыўрадавую дзейнасць.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А - Аршын / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1996. - 552 с.: іл.