Адыход рымлян з Брытаніі

Канец рымскага праўлення ў Брытаніі — перыяд, на працягу якога Рымская імперыя спыніла ўсякія дачыненні з Рымскай Брытаніяй, што азнаменавала сабой пераход ад рымскай да Пострымскай Брытаніі. Няма дакладнай даты гэтай падзеі, а само рымскае валадарства скончылася ў розны час у розных частках Брытаніі і пры розных абставінах.

410 год гісторыкі называюць датай заканчэння рымскага валадарства ў Брытаніі часцей за ўсё. У гэтым годзе рымскі імператар Ганорый адказаў на просьбу аб дапамозе рамана-брытаў  (руск.), якія пакутавалі ад набегаў варвараў, так званым «рэскрыптам Ганорыя», які аддаваў абарону вострава ў рукі яго ж жыхароў (фармальна гэты рэскрыпт не адмяняў рымскага праўлення, а толькі дазваляў жыхарам правінцыі насіць зброю). Некаторыя гісторыкі датай падзеі лічаць 409 год, калі рамана-брыты пачалі выганяць рымскіх чыноўнікаў з гарадоў, ці 407 год, калі пачаўся масавы вывад рымскіх войскаў з Брытаніі.

Рымскае валадарства ў паўночнай і, збольшага, заходняй Англіі шмат у чым скончылася ўжо ў 383 годзе (хоць апошняя паспяховая рымская ваенная кампанія, якая прывяла да часовага аднаўлення ўлады рымлян у паўднёвай Шатландыі, адбылася ў 369—371 гадах). У гэтым годзе рымскія войскі былі выведзеныя з многіх тэрыторый поўначы і захаду, і ніколі больш не вярнуліся. У адрозненне ад раманізаваных паўднёвай і цэнтральнай частак Брытаніі, сувязь паміж тымі рэгіёнамі і Рымам прадстаўляла сабой выключна ваенную акупацыю, а працэсу стварэння нейкага змешанага цывільнага згуртавання з рымлян і мясцовых жыхароў не было. Таму рымскае валадарства тут скончылася адразу пасля вываду войскаў.

Зноскі

Літаратура правіць