«Акно О́вертана» — палітычная тэорыя, якая апісвае межы ідэй, якія могуць быць прыняты грамадствам, як «акно». Паводле тэорыі, палітычная жыццяздольнасць якой-небудзь ідэі залежыць у большасці ад таго, ці трапляе яна ў «акно», чым ад пераваг пэўнага палітыка[1]. У кожны пэўны момант «акно» ўключае ў сябе вобласць палітычных ідэй, якія можна лічыць прымальнымі ў бягучым стане грамадскай думкі, погляды, якіх палітык можа прытрымлівацца без боязі быць абвінавачаным ў залішнім радыкалізме або экстрэмізме. Зрух «акна», пры якім робяцца магчымымі тыя ці іншыя палітычныя дзеянні, адбываецца не тады, калі ідэі мяняюцца сярод палітыкаў, а тады, калі яны мяняюцца ў грамадстве, якое галасуе за гэтых палітыкаў.

Тэорыя названая ў гонар аўтара — Джозэфа Овертана (1960—2003)[2], былога віцэ-прэзідэнта Макінскага цэнтра публічнай палітыкі  (англ.)[3].

У культуры правіць

Падобная ідэя выказана ў рамане «Фінеас Фін» (1869) Энтані Тролапа.

У рамане «Дзень Бумеранг» (2007, Boomsday) Крыстафера Баклі «Акно Овертана» прыменена да сістэмы сацыяльнай абароны ў Злучаных Штатах.

У 2010 годзе быў апублікаваны палітычны трылер Глена Бэка «Акно Овертана».

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Joseph Lehman. A Brief Explanation of the Overton Window. Mackinac Center for Public Policy. Праверана 7 July 2012.
  2. NNDB «intelligence aggregator» Web site, «Joseph P. Overton»
  3. Joseph Overton biography and article index. Mackinac. Праверана 30 жніўня 2013.