Аксана Сяргееўна Баюл

Аксана Сяргееўна Баюл (укр.: Оксана Баюл; нар. 16 лістапада 1977) — украінская фігурыстка. Першая алімпійская чэмпіёнка (17-я зімовыя Алімпійскія гульні, Лілехамер, Нарвегія, 1994 год) незалежнай Украіны ў зімовых відах спорта. Срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы (1993, 1994), чэмпіёнка свету (1993).

Аксана Сяргееўна Баюл
Баюл на памятнай марцы
Персанальныя даныя
ПрадстаўляеСцяг Украіны Украіна
Дата нараджэння16 лістапада 1977(1977-11-16) (46 гадоў)
Месца нараджэнняДнепрапятроўск, Украіна
Рост160 см см
ТрэнерГаліна Зміеўская,
Валянцін Нікалаеў,
Станіслаў Карыцек
ХарэографСара Кавахара
Месца пражыванняЛас-Вегас, ЗША