Аксыўская культура

Аксыўская культура — археалагічная культура жалезнага веку (II стагоддзе да н.э.I стагоддзе), размешчаная на тэрыторыі паўночнай Польшчы. Асацыюецца з германскімі плямёнамі гоцкай групы і ругаў. Скарыла плямёны паморскай культуры. Затым выцесніла плямёны пшэварскай культуры на паўднёвы ўсход. Пазней эвалюцыянавала ў вельбарскую культуру.

Аксыўская культура
Жалезны век

Аксыўская культура (чырвоным)
Лакалізацыя паўночная Польшча
Датаванне II стагоддзе да н.э.I стагоддзе
Носьбіты меркавана плямёны готаў і ругаў
Пераемнасць
Паморская Вельбарская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Этнічная прыналежнасць

правіць

Аксыўская культура храналагічна і тэрытарыяльна супадае (паводле Тацыта) з гатонскім «каленам» германцаў (найстаражытныя бургунды, вандалы, готы). Некаторыя даследчыкі паказваюць нароўні з готамі на ругаў як на носьбітаў аксыўскай культуры[1].

Зноскі

  1. Пачкова С. П. «Про оксивський компонент у Чаплинському могiльнику зарубинецькоi культури» // Древности I тыс. н. э. на территории Украины.— Киев.—2003

Літаратура

правіць
  • Пачкова С. П. Про оксивський компонент у Чаплинському могiльнику зарубинецькоi культури // Древности I тыс. н. э. на территории Украины . — Киев . — 2003 . — С. 98-113 .