Аксігемаметрыя
Аксігемаметрыя[1] — неінвазійны метад вызначэння ступені насычэння крыві кіслародам. У аснове метаду ляжыць спектрафотаметрычны спосаб ацэнкі колькасці гемаглабіну ў крыві.


Паказанні для аксігемаметрыі правіць
- Дыхальная недастатковасць або відавочнае падазрэнне на яе
- Кантроль стану пацыента:
- Падчас наркозу і ў пасляаперацыйным перыядзе
- Падчас кіслароднай тэрапіі
- У ходзе лячэння цяжкіх пацыентаў
Нормы паказанняў правіць
- 95-98 % у здаровых падыспытных
- Больш высокія значэнні бываюць пры кіслароднай тэрапіі
- Значэнні ніжэй гэтага ўзроўню паказваюць на дыхальную недастатковасць