Актыноіды
Актыноіды (актыніды) — сямейства, якое складаецца з 14 радыеактыўных хімічных элементаў III групы 7-га перыяду перыядычнай сістэмы з атамнымі нумарамі 90-103.
Актыноіды | |
---|---|
Агульныя звесткі | |
Склад групы | торый, пратактыній, уран, нептуній, плутоній, амерыцый, кюрый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій, лаўрэнсій |
Перыяд адкрыцця | XVIII стагоддзе (уран) — XX стагоддзе (лаўрэнсій) |
Знаходжанне ў прыродзе | вельмі нізкае |
Хімічныя ўласцівасці | |
Электронная канфігурацыя |
Спіс
Торый — [Rn] 6d2 7s2
Пратактыній — [Rn] 5f2 6d1 7s2 Уран — [Rn] 5f3 6d1 7s2 Нептуній — [Rn] 5f4 6d1 7s2 Плутоній — [Rn] 5f6 7s2 Амерыцый — [Rn] 5f7 7s2 Кюрый — [Rn] 5f7 6d1 7s2 Берклій — [Rn] 5f9 6d0 7s2 Каліфорній — [Rn] 5f10 7s2 Эйнштэйній — [Rn] 5f11 7s2 Фермій — [Rn] 5f12 7s2 Мендзялевій — [Rn] 5f13 7s2 Набелій — [Rn] 5f14 7s2 Лаўрэнсій — [Rn] 5f146d17s2 |
Знаходжанне групы ў электронных блоках | f-блок |
Таксікалагічныя даныя | |
Таксічнасць | высокарадыеактыўныя элементы |
Дадзеную групу складаюць: торый, пратактыній, уран, нептуній, плутоній, амерыцый, кюрый, берклій, каліфорній, эйнштэйній, фермій, мендзялевій, набелій і лаўрэнсій. Актыній часта для зручнасці параўнання разглядаецца разам з гэтымі элементамі, аднак да актыноідаў ён не адносіцца.