Акт Злучэння
Акт Злучэння (укр.: Акт Злуки) альбо Вялікае Злучэнне — урачыстае абвяшчэнне 22 студзеня 1919 года на Сафійскай плошчы ў Кіеве ўніверсала аб аб’яднанні Украінскай Народнай Рэспублікі і Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў саборную Украіну. З 1999 года дзень падпісання акта 22 студзеня адзначаецца ва Украіне як Дзень саборнасці Украіны.