Акцябрскае (Акцябрскі раён)
Акцябрскае (руск.: Октябрьское) — сяло ў Арэнбургскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Акцябрскага раёна і Акцябрскага сельсавета. Размешчана на беразе ракі Вялікі Юшатыр, за 2 км ад чыгуначнай станцыі 28 км на Сцерлітамакскім напрамку Паўднёва-Уральскай чыгункі.
Сяло
Акцябрскае
|
Заснавана ў 1785 годзе сялянамі-перасяленцамі з Варонежскай, Тамбоўскай і Тульскай губерняў як Дзедава. У 1800 годзе аб’ядналася з сялом Ісаевым, стала Ісаева-Дзедавым. У 1923—1938 гадах мела статус горада і называлася Кашырынскам у гонар М. Д. Кашырына. У 1923—1927 гадах Кашырынск быў цэнтрам Кашырынскага павета Арэнбургскай губерні.
У 1938 годзе Кашырынск быў пазбаўлены статуса горада і перайменаваны ў сяло Акцябрскае ў гонар Акцябрскай рэвалюцыі 1917 года.