Алабінская (станцыя метро)

«Алабінская» (руск.: Алабинская) — станцыя Самарскага метрапалітэна, знаходзіцца на першай лініі паміж станцыяй «Расійская» і «Самарская» (праектуецца). Адкрыта 26 снежня 2014 года (для пасажыраў — 1 лютага 2015 года). Знаходзіцца пад скрыжаваннем вуліц Нова-Садовай і Асіпенка. Названая ў гонар самарскага гарадскога кіраўніка, грамадскага дзеяча і краязнаўцы Пятра Уладзіміравіча Алабіна (1824—1896).

«Алабінская»
руск.: Алабинская
Першая лінія
Самарскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 1 лютага 2015
Суседнія станцыі Расійская (станцыя метро)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Першая лінія
Алабінская
Расійская
Маскоўская
Гагарынская
Спартыўная
Савецкая
Пабеда
Безымянка
Кіраўская
ЦЧ-1 «Кіраўскае»
Юнгарадок

Архітэктура правіць

У афармленні «Алабінскай» выкарыстаны светлы мармур у спалучэнні з цёмна-бардовым гранітам. Шасцігранныя калоны ўпрыгожаны каванымі свяцільнямі ў стылі ліхтароў XIX стагоддзя, а маналітная белая столь, паводле задумы архітэктараў, размяркоўвае іх святло па ўсім памяшканні.

Зноскі