Алена Мікалаеўна Усціновіч

Алена Мікалаеўна Усціновіч (нар. 1920) — беларуская ўрач. Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1970).

Алена Мікалаеўна Усціновіч
Дата нараджэння 29 снежня 1920(1920-12-29) (103 гады)
Род дзейнасці урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Узнагароды
Заслужаны ўрач Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Працавала галоўным урачом у абласным дзіцячым санаторыі «Пухавічы»[1].

Грамадская дзейнасць правіць

Стаяла ля вытокаў Пухавіцкай раённай арганізацыі ветэранаў[2].

У пачатку 1970-х гадоў прыняла ўдзел у стварэнні пакоя-музея, прысвечанага Янку Купалу і Якубу Коласу, як знака памяці пра дом творчасці пісьменнікаў «Пухавічы», дзе самыя розныя беларускія літаратары ў свой час адпачывалі і працавалі над сваімі творамі[1].

Узнагароды правіць

  • Заслужаны ўрач Беларускай ССР (1970)
  • Ганаровы грамадзянін г. Мар’іна Горка[3]

Зноскі