Алена Віктараўна Эзаў

(Пасля перасылкі з Алена Эзаў)

Алена Віктараўна Эзаў (нар. 9 сакавіка 1983, Паўладар, Казахская ССР) — казахстанская валейбалістка. Выступала за зборную Казахстана. У складзе зборнай Казахстана выступала на Алімпіядзе ў Пекіне. Майстар спорту міжнароднага класа.

Валейбол
Алена Віктараўна Эзаў
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 9 сакавіка 1983(1983-03-09) (41 год)
Грамадзянства
Рост 174 см
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2005 Рахат Алматы[d]
2007—2009 Іртыш-Казхром[d]
2009 Нёман
2009—2011 Жэтысу[d]
2013—2014 Іртыш-Казхром[d]
2015—2018 Алтай[d]
2019—2020 Алтай[d]
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 9 сакавіка 1983 года ў Паўладары (Казахская ССР).

Валейболам пачала займацца з дзесяці гадоў, калі вучылася ў трэцім класе. У школе яе заўважыў трэнер[1].

У 2009 годзе была запрошана ў «Нёман-ГрДУ». У Гродна яна прыехала з мужам валейбалістам Аляксеем Афінагенавым, які паспяхова ўліўся ў склад мясцовага «Камунальніка»[2].

У 2019 годзе скончыла бакалаўрэат Расійскага ўніверсітэта спорту «ГЦОЛІФК» па накірунку «Фізічная культура». З 2023 года працуе трэнерам у спартыўнай школе алімпійскага рэзерву «Маскоўская валейбольная акадэмія»[3].

Зноскі

Спасылкі

правіць