Алесь Сакалоў
Але́сь Сакало́ў — беларускі скульптар.[2]
Алесь Сакалоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 мая 1989[1] (35 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Вучоба |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 31 траўня 1989 года ў Мінску. У 2008 годзе скончыў Рэспубліканскі каледж мастацтваў імя І. Ахрэмчыка па спецыяльнасці «Мастак-скульптар». У 2014 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную Акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці «Мастак-скульптар». Выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім вучылішчы імя Глебава. Сябра секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў з 2014 года.
Прымае ўдзел у рэспубліканскіх выставах з 2008 года і пленэрах з 2010 года. Аўтар скульптуры «Сэрца» на прылеглай тэрыторыі РНПЦ кардыялогіі ў Мінску.
Творчасць
правіцьСкульптуры «Каўчэг» (2016), «Дрэва жыцця» (Смаргонь, 2014), «Рака» (Лагойск, 2010), «Птушка» (Паставы, 2012). Праца ў аўтарскім калектыве над помнікам пісемнасці ў горадзе Быхаў з І. Арцімовічам, В. Цімашавым, П. Піраговай. Удзельнік міжнароднага мастацкага пленэру ў горадзе Калінінград у 2011, 2012, 2013 гадах.
У 2021 годзе ў Мінску ў адной з выставачных залаў Музея Заіра Азгура працавала выстава адной скульптуры Алеся Сакалова. Скульптура атрымала назву «П’ета» (італ.: pietà) і прысвечана чарнобыльскай трагедыі. Гэта класічная тэма сцэны аплаквання Хрыста Маці Божай у іканаграфіі .
Зноскі
- ↑ а б http://bel-art.by/authors_sokolov_al.php
- ↑ "У Менску адкрылася выстава адной скульптуры. Яна прысвечаная чарнобыльскай трагедыі". Белсат. 2021.04.22 18:58. Праверана 2021-11-22.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Сакалоў Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Скульптура Беларускі саюз мастакоў