Алеся (аповесць)
«Алеся» (руск.: «Олеся») — аповесць Аляксандра Купрына, напісаная ў 1898 годзе. Упершыню апублікавана ў 1898 годзе ў часопісе «Киевлянин»[1].
«Алеся» | |
---|---|
руск.: Олеся | |
Жанр | проза |
Аўтар | Аляксандр Іванавіч Купрын |
Мова арыгінала | руская |
Дата напісання | 1898 |
Дата першай публікацыі | 1898 |
Электронная версія |
Сюжэт
правіцьГісторыя нядоўгай, але прыгожай па сваёй шчырасці і поўнасці кахання прыгажуні Алесі і пісьменніка пана Івана Цімафеевіча. Алеся з'яўляецца ўнучкай знахаркі Мануйліхі. Яна вырасла ў лясах Палесся і не ведае ні хітрасці, ні сябелюбнасці — усяго таго, што атручвае ўзаемаадносіны людзей у «цывілізаваным свеце». Алеся валодае дарам провіды, і адчувае непазбежнасць трагічнага канца свайго кароткага шчасця.
У сваім апавяданні Купрын кажа горкую праўду пра загубленыя стагоддзямі рабствам чалавечых душах. Кажа з болем і гневам, не апраўдвае, а тлумачыць невуцтва сялян, іх жорсткасць.
Да лепшых старонак апавядання адносяцца пейзажныя фрагменты аповесці, дзе лес паказаны не як фон, а быццам жывы ўдзельнік падзей. Зараджэнне кахання герояў і вясновае абуджэнне прыроды нібыта супадаюць па часе[2].
Гісторыя стварэння
правіцьУ 1897 годзе Купрын служыў кіравальным маёнткам, што знаходзіўся на Палессі ў Ровенскім павеце, дзе ў яго была выдатная магчымасць назіраць за побытам мясцовых сялян. Гэта і ўражанні ад сустрэчы з велічнай мясцовай прыродай далі Купрыну багаты матэрыял для творчасці. Тут і быў задуманы цыкл так званых «Палескіх аповядаў», і адным з лепшых апавяданняў цыклу стала аповесць «Алеся».
Купрын рэдка прыдумляў сюжэты, само жыццё падказвала іх у багацці. Не выключана, што і сюжэт «Алесі» меў карані ў рэальнай рэчаіснасці. Вядома, што ў канцы свайго жыцця пісьменнік прызнаваўся аднаму з суразмоўцаў, кажучы пра палескую аповесць: «Усё гэта было са мной»[2].
Пераклады на беларускую мову
правіць- 1923 год — Макар Краўцоў[3]
- 1970 год — Леў Салавей[4][5]
Экранізацыі
правіцьЗноскі
- ↑ Жизненный и творческий путь А. И. Куприна (руск.). Особенности изображения любви в повести "Гранатовый браслет" А. И. Куприна. Электроная бібліятэка «Библиофонд». Праверана 8 сакавіка 2013.
- ↑ а б Олеся (руск.). Праверана 8 сакавіка 2013.(недаступная спасылка)
- ↑ Купрын, Аляксандр Іванавіч (руск.). Сводный электронный каталог системы корпаративной каталогизации. Праверана 26 лютага 2013.
- ↑ Салавей Леў . Электронная Энцыклапедыя. Праверана 8 сакавіка 2013.
- ↑ Алеся . Аляксандр Купрын. Беларуская Палічка. Праверана 8 сакавіка 2013.