Алеся (праходчы комплекс)

«Алеся» — шчытавы праходчы комплекс  (укр.), які з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве Мінскага метрапалітэна. Маса тунэлепраходчага шчыта — 550 тон, даўжыня — 92 метры, дыяметр бурэння — 6.28 м[1][2].

Гісторыя правіць

Шчыт быў набыты ў французскай кампаніі «CSM Bessac» у снежні 2015 года[3] за 11 мільёнаў долараў і з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве метрапалітэна. Ён можа праходзіць за месяц да 300 метраў, ствараючы тунэль і адразу мацуючы яго сценкі, але з-за тэхнічных асаблівасцяў грунтоў і іншых складанасцей падчас праходкі  (укр.) часам хуткасць падае ў 2-3 разы[2].

Штат абслугоўвання «Алесі» — 15 чалавек[3].

Праца правіць

Аўтаматызаваны механізаваны шчыт перасоўваецца па тунэлі, які сам жа і стварае. Наперадзе — ротар з разцамі. Ён круціцца, да яго пад ціскам падаюць адмысловую вадкасць, якая разрэджвае грунт. Зрэзаная парода паступае на стужачны транспарцёр  (руск.), а потым — у ваганеткі. Пакуль дызелявоз адвозіць яе на адгрузку, на адмысловых калясках падаюцца бетонныя цюбінгі  (руск.) для мантажу чарговага кольца. Спецыяльны механізм збірае кольца, залівае бетонам і ўшчыльняе[3].

Усім працэсам кіруе аператар, гледзячы ў маніторы. Ён сядзіць у спецыяльнай кабіне — яна знаходзіцца ўнутры «Алесі»[3].

Зноскі

Спасылкі правіць