Альдозы
Альдозы — монацукрыды, якія змяшчаюць альдэгідную групу ў адкрытай форме. У цыклічнай форме альдэгідная група можа знаходзіцца ў замаскіраваным выглядзе (паўацэталю).
Як і ўсе вугляводы маюць агульную формулу CnH2nOn (). Альдозы з'яўляюцца крышталічнымі рэчывамі салодкага смаку, растваральныя ў вадзе.
Гліцэральдэгід з'яўляецца найпростым прадстаўніком альдоз. Прыналежнасць да альдозаў пазначаюць з дапамогай прыстаўкі «Альда-». У залежнасці ад даўжыні ланцуга адрозніваюць альдагексозы, альдапентозы і г. д.