Альфрэд Шміт (цяжкаатлет)

Альфрэд Шміт (эст.: Alfred Schmidt, 1 мая 1898 — 5 лістапада 1972, Талін, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, прызёр Алімпійскіх гульняў у Антверпене (1920).

Альфрэд Шміт
эст.: Alfred Schmidt
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Нарадзіўся 1 мая 1898(1898-05-01)
Памёр 5 лістапада 1972(1972-11-05) (74 гады)
Талін
Пахаванне
Грамадзянства  Эстонія

Біяграфія правіць

Альфрэд Шміт нарадзіўся ў 1 мая 1898 года ў пасёлку Хагеры, Расійская імперыя. У маладосці захапляўся лёгкай атлетыкай, з 1919 года заняўся цяжкай атлетыкай. У 1920 годзе, прадстаўляючы незалежную Эстонію на Алімпійскіх гульнях у Антверпене заваяваў сярэбраны медаль. У 1922 годзе ён стаў чэмпіёнам Эстоніі, у 1923 годзе заваяваў бронзавы медаль Чэмпіянату Балтыкі. Пазней захапляўся стэндавай стральбой, стаў суддзёй па гэтым відзе спорту. У 1936 годзе змяніў імя на Айн Сілак.

Памёр 5 лістапада 1972 года ў Таліне.

Зноскі

Спасылкі правіць

  • Альфрэд Шміт — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)