Альхаватка (Альхавацкі раён)
рабочы пасёлак у Варонежскай вобласці Расіі
Альхаватка (руск.: Ольховатка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Альхавацкага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 3416 чалавек (2017). Пасёлак размешчаны на рацэ Чорная Калітва, за 237 км на поўдзень ад горада Варонежа. Мае чыгуначнае злучэнне з горадам Росаш. У Альхаватцы нарадзіўся Павел Чэхаў, бацька расійскага пісьменніка Антона Чэхава.
Пасёлак гарадскога тыпу
Альхаватка
| ||||||||||||||||||||||
У ХІХ стагоддзі сяло Альхаватка было ў складзе Альхавацкай воласці Астрагожскага павета Варонежскай губерні[2].
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Альхаватка (Альхавацкі раён)
- Сайт пасёлка