Аляксандр Аляксандравіч Баравік
Аляксандр Аляксандравіч Бараві́к (12 кастрычніка 1904, в. Сяргеенкі, Полацкі павет — 28 ліпеня 1981) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].
Аляксандр Аляксандравіч Баравік | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1904 |
Месца нараджэння | в. Сяргеенкі, Полацкі павет |
Дата смерці | 28 ліпеня 1981 (76 гадоў) |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Біяграфія
правіцьЗ 1928 г. на савецкай і гаспадарчай працы[1].
У партызанах з ліпеня 1941 года: камандзір узвода, камісар атрада, у студзені 1943 — ліпені 1944 г. камісар 25-й партызанскай брыгады імя П. К. Панамарэнка, адначасова ў сакавіку 1943 — ліпені 1944 г. сакратар Любанскага падпольнага РК КП(б)Б[1].
У 1944—1967 гг. на партыйнай і гаспадарчай рабоце[1].