Аляксандр Аляксандравіч Смышляеў

Аляксандр Аляксандравіч Смышляеў (нар. 16 сакавіка 1987, Лысьва) — расійскі фрыстайліст, які выступае ў могуле, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы, заслужаны майстар спорту Расіі, шматразовы прызёр этапаў Кубка свету, чэмпіён Расіі. Чатыры разы сканчаў год у дзясятцы лепшых заліку могулу ў Кубку свету па фрыстайле (2008/09, 2009/10, 2010/11 і 2012/13). Трэнер — Сяргей Лазарэнка.

Аляксандр Смышляеў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Спецыялізацыя могул, паралельны могул
Нарадзіўся 16 сакавіка 1987(1987-03-16) (37 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 170 см
Вага 68 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вынікі правіць

Зімовыя Алімпійскія гульні правіць

  • Турын 2006 — 13-е месца (могул)
  • Ванкувер 2010 — 10-е месца (могул)
  • Сочы 2014 — бронза (могул)

Чэмпіянаты свету правіць

  • Інавасіра 2009: 17-е месца (паралельны могул) і 46-е месца (могул)
  • Дыр Вэлі 2011: 5-е месца (могул) і 10-е месца (паралельны могул)
  • Вос 2013: 11-е месца (паралельны могул) і 13-е месца (могул)

Кубак свету правіць

  • Лепшая пазіцыя ў агульным заліку: 20-е месца (2008/09)
  • Лепшыя пазіцыі ў агульным заліку (могул): 6-е месца (2008/09, 2010/11), 8-е месца (2009/10), 9-е месца (2012/13)
  • 6 подыумаў на этапах Кубка свету (могул)

Зноскі

Спасылкі правіць