Аляксандр Бенінг
Аляксандр Бенінг (памёр у 1519), таксама Сандэрс Бенінг — мастак-мініяцюрыст пачатку 16 стагоддзя Гент-Бругэскай школы. Дата яго нараджэння невядомая.
Аляксандр Бенінг | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, ілюмінатар рукапісаў, дзеяч мастацтваў, рысавальнік |
Дата нараджэння | каля 1444 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1519[1][2] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Simon Bening[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ажаніўся з Катэлійн ван дэр Гоэс (верагодна, сястрой ці пляменніцай мастака Гуга ван дэр Гоэса). У Бенінга было два сыны: Сайман Бенінг, які навучаўся рамяству свайго бацькі, і Паўль Бенінг, прафесія якога невядомая.
Запісы паказваюць, што ў 1469 годзе ён стаў членам гільдыі Святога Лукі. Сандэрс і яго сям’я жылі ў Генце, але ў 1486 годзе ён таксама далучыўся да гільдыі Святых Яна і Святога Лукі ў Бругэ, членамі якой былі ўсе, хто займаўся вытворчасцю кніг.
Зноскі
- ↑ Alexander Bening // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander Bening // The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2008. Праверана 25 кастрычніка 2018.