Аляксандр Васілевіч Баль

беларускі бард

Алякса́ндр Васі́левіч Баль (нар. 6 лістапада 1968, Магілёў) — беларускі бард.

Аляксандр Васілевіч Баль
Дата нараджэння 6 лістапада 1968(1968-11-06) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, спявак

Скончыў Магілёўскае вучылішча культуры, дырыжор народнага хору. Загадчык музычнай часткі Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра.

Грае на шасціструннай гітары, піша песні на свае вершы. Шэраг твораў у жанры «бард-паэмы» (серыя песень, аб’яднаных сюжэтам).

Лаўрэат фестывалю «Пецярбургскі акорд — 96» у намінацыі «аўтары». Лаўрэат Грушынскага фестывалю (1999).

Спявае і піша па-руску.

Дыскаграфія правіць

  • «Всё может быть» (1995)
  • «Война» (1997)
  • «Война-2» (2000)
  • «Счастье» (2003)
  • «Песни как женщины» (2006)
  • «У камина» (2008)
  • «Была бы радость» (2011)

Спасылкі правіць