Аляксандр Мікалаевіч Гулецкі

(Пасля перасылкі з Аляксандр Гулецкі)

Аляксандр Мікалаевіч Гулецкі (нар. 9 жніўня 1994) — беларускі плывец. Майстар спорту Беларусі.

Аляксандр Гулецкі
Пол мужчынскі
Поўнае імя Аляксандр Мікалаевіч Гулецкі
Спецыялізацыя плаванне[d]
Нарадзіўся 9 жніўня 1994(1994-08-09) (29 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь

Дасягненні правіць

Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2009 года на дыстанцыі 400 м вольным стылем[1].

На Кубку Беларусі па плаванні 2013 года заняў 4-е месца на дыстанцыі 400 м вольным стылем[2].

Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі на кароткай вадзе 2013 года на дыстанцыі 400 м вольным стылем і на дыстанцыі 200 м батэрфляем[3].

Срэбраны прызёр Кубка Беларусі 2014 года на дыстанцыі 200 м батэрфляем[4].

Срэбраны прызёр Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 400 м вольным стылем[5].

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў эстафеце 4 × 200 м вольным стылем. Срэбраны прызёр на дыстанцыі 400 м вольным стылем. Бронзавы прызёр на дыстанцыях 200 м і 800 м вольным стылем[6].

Зноскі

Спасылкі правіць