Аляксандр Данілавіч Фадзееў
Аляксандр Данілавіч Фадзееў (1909 — ?) — беларускі медык[2].
Аляксандр Данілавіч Фадзееў | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 мая 1909[1] (115 гадоў) |
Род дзейнасці | урач, хірург |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 30 мая 1909 года ў сям’і селяніна. Скончыў Астраханскі медыцынскі інстытут у 1931 годзе[2].
Працаваў у Бабруйску з пачатку 1943 па сакавік 1948 года загадчыкам хірургічным аддзяленнем Бабруйскай гарадской бальніцы, а затым абласной бальніцай і галоўным хірургам вобласці. Яму прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР»[2].
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны будынак бальніцы быў заняты немцамі пад ваенны шпіталь, а сама бальніца пераведзена ў будынак шпіталя, размешчанага на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Хірургічная дапамога аказвалася па жыццёвых паказаннях. Хворыя паступалі ў бальніцу са сваімі пасцельнымі прыналежнасцямі, бялізнай і перавязачным матэрыялам. У гэтых цяжкіх умовах у шпіталі працаваў хірург Фадзееў Аляксандр Данілавіч, які меў сувязь з партызанамі і які дапамагаў ім[2].