Адкрыць галоўнае меню

Аляксандр Здановіч (26 лютага 1805, в. Белькавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці — 29 мая 1868, Вільня) — гісторык, педагог, мемуарыст. Бацька І. Здановіча.

Аляксандр Здановіч
Сям'я Здановічаў.jpg
Сям'я Здановічаў на здымку гродзенскага фатографа Штумана. Аляксандр сядзіць
Дата нараджэння 26 лютага 1805(1805-02-26) ці 1808
Месца нараджэння
Дата смерці 29 мая 1868(1868-05-29) ці 17 мая 1868(1868-05-17)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці: Ігнат Аляксандравіч Здановіч
Род дзейнасці пісьменнік, гісторык, школьны настаўнік, філолаг
Месца працы
Альма-матар
Commons-logo.svg Aliaksandr Zdanovič на Вікісховішчы

ЖыццяпісПравіць

Скончыў Ігуменскую павятовую базыльянскую школу (1825). Два гады працаваў прыватным настаўнікам. Паступіў у Віленскі ўніверсітэт, які скончыў у 1831 са званнем кандыдата філасофіі. Выкладаў лацінскую мову і гісторыю ў Віленскім шляхецкім інстытуце, потым узначальваў там кафедру агульнай гісторыі да закрыцця інстытута ў 1863.

Чытаў прыватныя лекцыі, а таксама выкладаў расійскую гісторыю ў Віленскай духоўнай семінарыі.

Маючы багаты вопыт выкладання розных прадметаў, падрыхтаваў падручнікі і навучальныя дапаможнікі: «Храналагічна-гістарычны нарыс сучасных дзяржаў ад V стагоддзя да нашых дзён» (Вільня, 1844), «Нарыс усеагульнай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1861), «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей» (Вільня, 1857); пераклаў з рускай на польскую мову падручнікі «Гісторыя сярэдніх вякоў» (Вільня, 1845), «Гісторыя Новага часу» (Вільня, 1846). Таксама падрыхтаваў і выдаў падручнікі па французскай мове. У 18491859 вёў «Дзённік» (часткова апублікаваны: Rocznik Towarzystwa Przyjaciól Nauk w Wilnie, 1918).

Быў членам Віленскай Археалагічнай камісіі; уваходзіў у склад рэдакцыі газеты «Kurier Wileński». У 1863 у сувязі з удзелам у паўстанні сына затрымліваўся і падвяргаўся допытам. 3-е выданне кнігі З. «Нарыс польскай гісторыі для дзяцей», якая мела вялікі ўплыў на грамадскую думку, было канфіскавана і знішчана.

БібліяграфіяПравіць

  • Rys dziejów literatury polskiej (uzup. i opr. L. Sowiński). T. 1—5. 1874—1878.

Зноскі

ЛітаратураПравіць