Аляксандр Стэфан Дамейка

Аляксандр Стэфан Дамейка (1804 — 1878) — дзяржаўны службовец.

Аляксандр Стэфан Дамейка
POL COA Dangiel.svg
Дангель[d]
Маршалак шляхты Віленскага павета
маршалак шляхты Віленскай губерні
25 лістапада 1855 — 28 верасня 1878
Нараджэнне 1804[1]
Смерць 1878[1]
Род Род Дамейкаў[d]
Бацька Тадэвуш Дамейка[d]
Чын

БіяграфіяПравіць

Паходзіць са шляхецкага роду Дамейкаў герба «Дангель»[2]. Нарадзіўся ў сям’і Тадэвуша. Стрыечны брат Ігната Дамейкі.

Маршалак шляхты Віленскага павета[3] ў 1832 г., а пазней у 1861 г. — Віленскай губерні[2].

Паводле Афтаназы атрымаў Сітцы ў пасагу сваёй жонкі Соф’і з дому Брахоцкіх[2], паводле іншай версіі — у спадчыну ад бацькі, які купіў іх у 1798 годзе.

Пасля смерці бяздзетнага Аляксандра Дамейкі і яго жонкі маёнтак стаў прыватнасцю стрыечнага брата — Вацлава (памёр у 1935 г.)[2].

Зноскі