Аляксей Васілевіч Кальцоў
Аляксей Васільевіч Кальцоў (3 (15).10.1809, Варонеж — 29.10 (10.11).1842, там жа) — рускі паэт.
Аляксей Васілевіч Кальцоў | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, бізнесмен |
Дата нараджэння | 3 (15) кастрычніка 1809[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 кастрычніка (10 лістапада) 1842[1][2] (33 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
![]() |
Нарадзіўся ў сям’і варонежскага мешчаніна, гандляра быдлам. З дзіцячых гадоў прымаў удзел у справах бацькі — пераганяў статкі ў стэпах, купляў і прадаваў быдла на вясковых кірмашах. Вучыўся ў павятовым прыходскім вучылішчы. У 16 гадоў пачаў пісаць вершы, пераймаючы папулярных паэтаў таго часу. Першым настаўнікам Кальцова быў варонежскі семінарыст А. П. Серабранскі. У 1830 годзе Кальцрооў сустрэўся з М. У. Станкевічам, які пазнаёміў з вершамі невядомага юнака маскоўскіх літаратараў, у тым ліку В. Р. Бялінскага, які неўзабаве зрабіўсяа для Кальцова блізкім сябрам. Уплыў Бялінскага на лёс Кальцова як паэта быў вырашальным: ён спрыяў фармаванню яго светапогляду, вызваленню ад элементаў рэлігійнасці.
У 1835 годзе Станкевіч і Бялінскі на сродкі, сабраныя па падпісцы, выдалі 1-ю кніжку вершаў Кальцова. Талент паэта-самавука горача падтрымалі А. С. Пушкін, І. А. Крылоў, П. А. Вяземскі, В. Ф. Адоеўскі. Перадавых сучаснікаў прыцягнула глыбокая народнасць вершаў Кальцова.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Кольцов, Алексей Васильевич // Русский биографический словарь — СПб.: 1903. — Т. 9. — С. 85–93.
- ↑ 2,0 2,1 Жданов В. В. Кольцов // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.
- ↑ 3,0 3,1 http://www.britannica.com/EBchecked/topic/321490/Aleksey-Vasilyevich-Koltsov
- ↑ 4,0 4,1 Кольцов Алексей Васильевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
ЛітаратураПравіць
- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1