Алёшкі (археалагічны помнік)

Алёшкі — археалагічны помнік: курганны могільнік каля в. Алешкі (Мядзельскі раён, Мінская вобласць).

Апісанне правіць

На правым беразе р. Страча, за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі. 12 курганоў вышынёй 0,7—1,5 м, дыяметрам 6—11 м, з каменнымі абкладкамі на схілах. Выявіў і даследаваў 8 насыпаў у 1895 г. Ф. В. Пакроўскі, абследаваў у 1979 г. Я. Г. Звяруга. Пахавальны абрад — трупаспаленне на гарызонце, у грунтавых ямах, у насыпе, пахаванні адзіночныя і 1 двайное. Суправаджальны інвентар — жалезныя наканечнікі коп’яў, сякеры, нажы, шылы, шпоры, спражкі, кольцы, бронзавы пінцэт, фрагменты гліняных гаршкоў. Датуецца 2-й паловай I-га тыс.

Літаратура правіць

  • Звяруга, Я. Г. Алешкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі, 1993. — 702 с. — С. 33 — 34. — ISBN 5-85700-077-7.
  • Звяруга, Я. Г. Алёшкі / Я. Г. Звяруга // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 27. — ISBN 978-985-11-0353-5.
  • Покровский, Ф. В. К исследованию бассейна Вилии в археологическом отношениии / Ф. В. Покровского. — М.: Типография Г. Лисснера и А. Гешеля, 1899. — [2], 101 с.

Спасылкі правіць