Аліна Рубцова (нар. 14 студзеня 2004, Варонеж, Расія) — расійская валейбалістка.

Валейбол
Аліна Рубцова
Нарадзілася 14 студзеня 2004(2004-01-14) (20 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2021—2022 Ленінградка[d]
2022 Северянка[d]
2022—2023 Мінчанка
2023—2024 Амурскія Тыгрыцы[d]
2024—0000 Северянка[d]
  1. Колькасць матчаў (набраных ачкоў <+адгуляных падач>) за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Родам з Варонежа, там пачала гуляць у валейбол, з 2019 па 2022 гады выступала за «Ленінградку» з Санкт-Пецярбурга. У канцоўцы чэмпіянату ў 2022 годзе грала ў «Северянцы» і стала чэмпіёнкай Вышэйшай лігі «А». Сезон-2022/23 правяла ў камандзе «Мінчанка» на правах арэнды. У сезоне 2023—2024 дапамагла «Амурскім Тыгрыцам» стаць чэмпіёнкамі Вышэйшай лігі «Б» і атрымаць падвышэнне ў класе.

Была членам моладзевай зборнай Расіі да 17 гадоў. У 2018 годзе была пераможцам «EEVZA» у складзе зборнай Расіі. Чэмпіёнка свету 2021 года сярод моладзевых камандаў у складзе зборнай Расіі пад кіраўніцтвам Аляксандра Карыкава. Па выніках сезона-2021-2022 прызнана лепшай злучнай Моладзевай лігі чэмпіянату Расіі.

Спасылкі

правіць