Алірэза Акбары (перс.: علیرضا اکبری; 21 кастрычніка 1961 — 14 студзеня 2023) — іранскі палітык, намеснік міністра абароны  (перс.) з 2000 па 2008 год пры генерале Алі Шамхані  (перс.) падчас прэзідэнцтва рэфарматара Махамада Хатамі.

Алірэза Акбары
перс.: علیرضا اکبری
Нараджэнне 21 кастрычніка 1961(1961-10-21)
Смерць 14 студзеня 2023(2023-01-14)[1] (61 год)
Дзейнасць ваенны, informant
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 2019 годзе Акбары быў арыштаваны і прысуджаны да пакарання смерцю па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць МІ-6 і Вялікабрытаніі.

Біяграфія правіць

У 1988 годзе стаў членам ваеннай арганізацыі, якая забяспечыла спыненне агню паміж Іранам і Іракам падчас ірана-іракскай вайны[2].

У 2000-я гады лічыўся набліжаным міністра абароны Алі Шамхані, які прызначыў яго сваім намеснікам. Пасля заканчэння сваёй дзейнасці на пасадзе ў 2008 годзе, пераехаў у Вялікабрытанію[3].

У 2019 годзе падчас паездкі на радзіму быў арыштаваны і абвінавачаны ў шпіянажы на брытанцаў. Сцвярджалася, што Акбары адыграў ролю ў забойстве вядучага іранскага навукоўца-ядзершчыка Махсена Фахрызадэ, забітага ў выніку нападу 2020 года пад Тэгеранам. Палітык не прызнаўся ў непасрэдным удзеле ў змове[4], але сказаў, што брытанскі агент запытваў інфармацыю пра яго[5]. Урад Вялікабрытаніі заяўляў, што гэтыя сцвярджэнні не адпавядалі рэчаіснасці[6][7].

14 студзеня 2023 года Акбары быў павешаны[8].

Зноскі

  1. https://www.theguardian.com/world/2023/jan/14/iran-executes-british-iranian-national-alireza-akbari-report
  2. Who is Alireza Akbari, ex-deputy Iranian defence minister, that Tehran plans to execute for espionage? (англ.). Firstpost (12 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
  3. "Factbox: Alireza Akbari: the British-Iranian executed by Tehran". Reuters. 2023-01-14. Праверана 2023-01-14.
  4. "Alireza Akbari: Iran preparing to execute British citizen". BBC News [англійская]. 2023-01-11. Праверана 2023-01-11.
  5. Hafezi, Parisa (2023-01-12). "Iran media claims British-Iranian facing execution had links to scientist killing". Reuters [англійская]. Праверана 2023-01-12.
  6. James Cleverly says Iran must halt execution of British citizen (англ.). the Guardian (11 студзеня 2023). Праверана 11 студзеня 2023.
  7. Iran: Foreign Secretary calls on the Iranian regime to halt the execution of Alireza Akbari (англ.). GOV.UK. Праверана 11 студзеня 2023.
  8. Iran executes British-Iranian national Alireza Akbari accused of spying. The Guardian (14 студзеня 2023). Праверана 14 студзеня 2023.